Мерапрыемствы раёна

Калядны дзіцячы баль (г. п. Карэлічы)

Дата: 10 студзеня 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: г.п. Карэлічы

Юных прынцэс і кавалераў мы запрашаем перанесціся ў 19 стагоддзе, падчас вяршыні этыкету, годнасці і добрых манер, найвялікшай разнастайнасці моднай музыкі, грамадскіх танцаў, і, як следства, сапраўдных баляў, у век полькі, мазуркі, кадрылі, вальса, контрданса.

Тэл.: +375 1596 74976

Свята-фэст “Улассе ў Луках”

Дата: 29 лютага 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: Карэліцкі р-н, аг. Лукі

Зімовае свята ў гонар Святога Уласа. У гэты дзень абавязкова кармілі хатніх жывёл лепшым кормам, здзяйснялі рытуальныя абрады, каб зберагчы жывёлу ад нячыстай сілы. У аграгарадку Лукі адзначалі “Конскае свята”. У гэты дзень даюць лепшы корм коням, на іх не працуюць, і аб’язджаюць маладых коней.

У праграме свята:

– Тэатралізаванае шэсце-прадстаўленне;

– Конкурс на лепшае афармленне калёсы;

– Народныя гульні і забавы;

– Выступление творчых калектываў;

і многае іншае.

Тэл.: +375 1596 74976

Этна-фэст “У Міры пякуць бліны!”

Дата: 29 лютага 2020 г.

Месца правядзення: Карэліцкі р-н, г.п. Мір, унутраны дворык устновы “Музей “Замкавы комплекс “Мір”.

Звычай выпякання бліноў звязаны з жаданнем людзей схіліць да сябе сонейка, угаварыць яго пры дапамозе бліноў сагрэць замёрзлую зямлю.

У праграме: традыцыйныя беларускія гульні, забавы, майстар-клас па побытавым танцам, выступленне творчых калектываў раёну.

Усіх гасцей свята чакае незабыўнае відовішча – масавы забег з блінамі на патэльнях.

Тэл.: +375 1596 74976

Народнае гулянне “Ай-да, Масленіца!”

Дата: 1 сакавіка 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: г.п. Карэлічы

Карэліцкая Масленіца запрашае ўсіх на адзін з самых доўгачаканых вясновых святаў. Гасцей чакае насычаная анімацыйная праграма “Вясну сустракаем – Зіму выпраўляем”: святочнае шэсце казачных персанажаў, тэатралізаванае прадстаўленне, палымяныя конкурсы, гульні, атракцыёны (бой мяшкамі, перацягванне каната, падняцце гіры і інш.), дзейнічае дзіцячая пляцоўка. Самыя актыўныя ўдзельнікі змогуць абмяняць заробленыя ў аніматараў манеты на дэгустацыю бліноў.

Тэл.: +375 1596 74976

Свята “Велікодная радасць”

Дата: 25 красавіка 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: Карэліцкі р-н, аг. Баранавічы

Асноўнае гулянне пройдзе 25 красавіка на святочнай сцэне каля Баранавіцкага СК, дзе госці свята ўбачаць тэатралізаванае прадстаўленне “Велікодныя віншаванні”, аматары актыўнага адпачынку прымуць удзел у конкурсах “Біткі”, “Качаном яек”, старадаўніх забавах: бой падушкамі, бег на хадулях, катанне на вялікіх драўляных арэлях і многае іншае. На святочным кірмашы будуць прадстаўлены: велікодныя сувеніры, упрыгажэнні для яек, святочныя свечкі, кулічы, манастырскі хлеб, свежае малако, алей, сыры і многае іншае.

Тэл.: +375 1596 74976

Свята “Дзень Перамогі”

Дата: 9 мая 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: г.п. Карэлічы

Усе госці і ўдзельнікі свята стануць сведкамі акцыі «Беларусь памятае», анімацыйнай праграмы “… І памятае Беларусь сваіх герояў”, свята “Дзякуй за Перамогу!”.
На працягу дня будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі “На прывале”, “Франтавое фотаатэлье”, “Дзень Перамогі”, “Ёсць толькі імгненне…”, “Палявая пошта” і інш. тэматычныя пляцоўкі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, “Сцяна памяці”, дзе ўдзельнікі акцыі “Беларусь памятае” змогуць размясціць партрэты сваіх дзядоў, прадзедаў, усіх тых, хто прайшоў дарогамі вайны і зрабіць фота на памяць, “У імя Перамогі”: выстава майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раёна, фотозона “Дзякуем, цэнім і памятаем!”.

На працягу ўсяго свята працуюць гандлёвыя рады, дзіцячая гульнявая пляцоўка, бяспройгрышная латарэя, пракат дзіцячых электрамабіляў, атракцыён “Батут”, “Арт-гламур”, продаж сувеніраў, салодкай ваты, папкорна, шароў.
Штогадовая акцыя “Спяваем Дзень Перамогі разам” стане кульмінацыяй ўсёй святочнай праграмы.

Тэл.: +375 1596 74976

Фестываль масак “Ярэміцкія маскі запрашаюць”

Дата: 23 мая 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: Карэліцкі р-н, аг. Ярэмічы

Фестываль праводзіцца ў мэтах развіцця і прапаганды тэатральнага жанру ў сферы арганізацыі вольнага часу дарослых і дзяцей, выяўлення новых таленавітых выканаўцаў і аб’яднання творчых сілаў у асяроддзі непрафесійных акцёраў. Удзельнікамі Фестывалю могуць быць культ-арганізатары, творчыя калектывы, індывідуальныя выканаўцы, акцёры, якія выкарыстоўваюць маску ў якасці асноўнага элемента ў тэатралізацыі народных святаў і абрадаў.

Тэл.: +375 1596 74976

Свята “Начныя прыгоды з Баламутнем”

Дата: 13 чэрвеня 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: Карэліцкі р-н, аг. Краснае

У аг. Краснае пройдзе свята ў гонар героя беларускай міфалогіі — смешнага, несамавітага вадзянога чалавека, які любіць жанчын і часам іх выкрадае. “…Гэта ён віры круціць, ваду баламуціць. Яго можна зблытаць са звычайным мужчынам, ды нешта ёсць у яго асобе нечалавечае. Можа, то вочы, а можа, і валасы. Адвячоркам, кажуць, ён можа выходзіць з вады, але ніколі не ўбачыш ты яго ў сонечнае надвор’е. Баіцца баламутнік сонца, засухі. Ды ён і выходзіць толькі для таго, каб добрую жонку сабе прыкупіць…”

Тэл.: +375 1596 74976

Міжнародны моладзевы open-air фестываль “Friendship”

Дата: 27 чэрвеня 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: г. п. Карэлічы

“Уключы СВОЙ ТАЛЕНТ на поўную катушку!” — пад такім дэвізам пройдзе open-air фестываль “Friendship”.

Міжнародны моладзевы open-air-фэст накіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця і папулярызацыю моладзевых рухаў. Гэта, свайго роду, выяўленне таленавітай, творчай моладзі. У фестывалі прымуць удзел творчыя моладзевыя калектывы з Беларусі і блізкага замежжа.

Тэл.: +375 1596 74976

Свята “Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”

Дата: 3 ліпеня 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: г. п. Карэлічы

Анімацыйная праграма «Над памяццю час не ўладны» стане пачаткам ўсёй святочнай праграмы пад назвай “Славім імя тваё, Беларусь!”. Усіх гасцей свята чакае горад майстроў “З крыніцы талентаў народных”, выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, будуць працаваць пляцоўкі (гульнявыя, забаўляльныя, спартыўныя).
Вечарам разам з жыхарамі і гасцямі пасёлка на цэнтральнай плошчы пройдзе флэш-моб “Мы ўсе дзеці твае, Беларусь!”. Далей адбудзецца святочны эстрадны канцэрт “Квітней пад сонцам, Беларусь мая!”, дыскатэка і традыцыйная патрыятычная акцыя “Спяваем гімн разам”.

Тэл.: +375 1596 74976

Фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Мір-1812”

Дата: 11-12 ліпеня 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: Карэліцкі р-н, г.п. Мір

У праграме фестывалю: рэканструкцыя фрагмента баталіі Рускай і Французскай армій пры пераправе Напалеона праз Бярэзіну ў лістападзе 1812 г., мемарыяльныя цырымоніі, наведванне памятных месцаў, музея, арганізацыя майстар-класаў па танцах, выставы-кірмашу майстроў народных промыслаў і рамёстваў, інтэрактыўныя тэматычныя пляцоўкі для дарослых і дзяцей.

Тэл.: +375 1596 74976

Свята рыбака «Лавіся, рыбка!»

Дата: 11 ліпеня 2020 г. (праводзіцца упершыню)

Месца правядзення: Карэліцкі р-н, аг. Воронча

Свята рыбака не абмяжоўвае людзей у занятку лоўлі рыбы па ўзросту, полу, інтарэсам. Яно праводзіцца з мэтай арганізацыі цікавага вольнага часу жыхароў і гасцей аграгарадка Варонча і бліжэйшых вёсак.
Удзельнікаў і гасцей свята чакаюць:

  • майстар-клас ад прафесійных рыбакоў;
  • выстава-продаж рыбалоўных снастей;
  • конкурс на лепшую страву з рыбы «Ведае шчупак, у чым яе навука»;
  • народнае караоке (песні пра рыбу, рыбаках, рыбалцы).

Тэл.: +375 1596 74976

Свята лёну “Лён FEST”

Дата: 18 ліпеня 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: Карэліцкі р-н, аг. Турэц

Лён для Карэліччыны — найстарэйшая сельскагаспадарчая культура, якая апранала і грэла нашых жыхароў шматлікія стагоддзі. Вось чаму кветкі лёну ўплецены ў герб нашага раёна. “Лён FEST” або “Сінявокае багацце” — гэта таксама свята беларускіх, рэгіянальных традыцый. Гасцей свята чакаюць:

-выстава і дэгустацыя страў з семем лёну;

-выстава прадукцыі ААТ “Карэлічы-лён”;

-майстар-класы па вырабе лялек і абярэгаў з лёну;

-традыцыйна беларускія гульні, конкурсы, загадкі.

Тэл.: +375 1596 74976

Свята кветак “Colours”

Дата: 25 ліпеня 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: Карэліцкі р-н, аг. Аюцавічы

Масавае свята не толькі для таленавітых кветкаводаў, але і ўсіх жыхароў аграгарадка.

У праграме свята: тэатралізаванае прадстаўленне “Кветкавая феерыя”, конкурс на лепшую экибану, конкурс дзіцячага малюнка на асфальце “Мой любімы кветка”, конкурс на лепшую кампазіцыю з кветак, на лепшы жаночы аксэсуар з кветак, на лепшы кветнік, выстава-продаж сувеніраў, работа гандлёвых радоў і атракцыёнаў.

Тэл.: +375 1596 74976

Фестываль “Мястэчка” (Карэліцкі р-н, г.п. Мір)

Дата: 1 жніўня 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: Карэліцкі р-н, г.п. Мір

У праграме фестывалю “Мястэчка”: падворкі польскага, беларускага, татарскага, яўрэйскай культур, дзе будуць адлюстраваны традыцыі, песні, кухня той ці іншай нацыянальнасці, выступленні музычных і харэаграфічных калектываў раёна, кірмаш “Горад майстроў”, выстава-сушка “Мір сёння і заўтра”, выступленне батлеечных тэатраў.

Тэл.: +375 1596 74976

Свята “Мядовы кірмаш” (Карэліцкі р-н, аг. Цырын)

Дата: 15 жніўня 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: Карэліцкі р-н, аг. Цырын

“Мядовы кірмаш” у аг. Цырын, прысвечаны святу “Мядовы спас”. Гэта “самае салодкае свята раёна”, заснаванае на вялікім кірмашы прадукцыі пчалярства, вырабленай у Карэліцкім раёне і вобласці.

Гасцей свята парадуе алея майстроў “Мядовы вулей”, інтэрактыўныя гульні і вясёлыя конкурсы, звязаныя з тэмай свята, экалагічна чыстыя прадукты ад беларускіх фермераў і вытворцаў, мядовыя пачастункі ад прафесіяналаў і аматараў-кулінараў.

Тэл.: +375 1596 74976

Фестываль “Яблычны разгуляй”

Дата: 16 жніўня 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: Карэліцкі р-н, аг. Жухавічы

Галоўная пляцоўка свята “Усяму свету ды па яблыку!” уключае ў сябе конкурсы “Шарлотка — 2020”, “Лепшы яблычны сад”, кулінарная пляцоўка “Яблычак, на здароўе!”: прысмакі з яблыкаў ад кулінараў-аматараў і прафесіяналаў, травяны чай з мяты, Іван-чаю, святаянніка і інш. карыснай травы; асартымент яблыкаў на любы густ з саду СВК “Жухавічы”.

Тэл.: +375 1596 74976

Свята хлеба “Цар-хлеб”

Дата: 29 жніўня 2020 г.

Месца правядзення: Карэліцкі р-н, аг. Малюшычы

У праграме: конкурс хлебабулачнай выпечкі, гандлёвыя рады, выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, уручэнне ўзнагарод пераможцам жніва 2020.

Таксама ўсе ахвотнікі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах, падчас якіх адмыслоўцы навучаць ляпіць мудрагелістыя фігуры з тэста і масцікі, рыхтаваць слаёнае цеста. Апроч таго, наведвальнікаў кірмашу чакае святочны канцэрт калектываў і выканаўцаў Карэліцкага раёна.

Тэл.: +375 1596 74976

Свята народнай творчасці “Макоша запрашае” 

Дата: 12 верасня 2020 г. (праводзіцца штогод)

Месца правядзення: Карэліцкі р-н, аг. Райца

Ці ўсе ведаюць, што ў славян была багіня рукадзелля, вечная ткачыха і пралля, вышывальшчыца і бісеранізальніца?!. У гэты дзень арганізатары прапануюць пазнаёміцца ​​са славянскай багіняй рукадзелля – Макош. Менавіта яна стане галоўнай гераіняй свята …

У наш час, калі крамы падарункаў перапоўненыя аднатыпнымі “штампаванымі” рэчамі, актуальнымі становяцца вырабы жывыя, зробленыя з душой, якія нясуць цяпло рук майстра. Менавіта такія рэчы выклікаюць шчырыя эмоцыі, і задавальненне пакупкай.

Свята “Макоша запрашае” – свята рукадзелля, хэндмейда і творчай фантазіі, дзе вы можаце купіць, прадаць, падарыць цікавыя рэчы ад дызайнераў, калекцыянераў, майстроў ручных спраў і простых людзей, паслухаць музыку, пагуляць і перакусіць.

У праграме свята: выставы-продажу, інтэрактыўныя пляцоўкі, гульнявыя праграмы, розыгрышы, атракцыёны, майстар-класы ад мастакоў, дызайнераў, фатографы, калекцыянеры, журналісты і ўся творчая моладзь Карэліцкага раёна.

Вечная тэма – зрабіць нешта сваімі рукамі, атрымаць задавальненне ад самарэалізацыі ў творчасці – галоўная ідэя свята. Дрэс-код – вышыванка.

Тэл.: +375 1596 74976