16.11.2026

На сцэне філіяла «Жухавіцкі Дом культуры» адбыўся адзін з самых шчодрых вясельных абрадаў «Дарэнне» у рамках тыдня традыцыйнай культуры Карэліцкага раёна «Народнаму жыць», які праводзіцца ў рамках абласнога праекту «Вяселле па беларускім канонам».

Адметнасцю абрада «Дарэнне», з’яўляюцца самыя шчырыя пажаданні, а адным з галоўных элементаў — каравай.

Каравай меў тры ярусы: першы — маладым, другі — гасцям, трэці — музыкам.

Translate »