Майстар-клас па вырабу традыцыйнай лялькі-мотанкі прайшоў у аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамёстваў для дзяцей школьнага ўзросту.
Лялька-мотанка-гэта не проста цацка, а сапраўды сімвал беларускай народнай культуры.
Лялька-мотанка ў старажытнасці з’яўлялася абярэгам для дзіцяці, сям’і, захавальнікам сямейнага дабрабыту, памочніцай у гаспадарцы.
Відаў традыцыйнай лялькі вялікае мноства. Кожная з іх мела сваё прызначэнне: лялька-берагіня, лялька-падарожніца, вясельная лялька і інш.
Сёння лялька-мотанка актыўна адраджаецца і стала не толькі экспанатам у музеях і ўпрыгожваннем інтэр’ераў, але і сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці.




