28.10.2026

Майстры народнай творчасці Карэліцкага раёна прынялі ўдзел у Ганненскім кірмашы ў гасціннай Зэльве.
Выстаўка творчых работ, майстар-клас і ўдзел у адкрытым рэгіянальным конкурсе-пленэры па саломапляценні «Саламяны цуд» (удзельнік — народны майстар Вера Салдатава).
І ,чаканы вынік, Дыплом I ступені.
Сардэчна віншуем з узнагародай нашага паважанага МЭТРА Веру Яўгенаўну Салдатаву.
Ганарымся, паважаем, і моцна абдымаем.

Translate »