Майстар-клас па вышыўцы крыжыкам для актывістаў БРСМ і працуючай моладзі прайшоў сёння ў аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамёстваў.
Вышыўка крыжыкам — гэта адзін з самых папулярных і традыцыйных відаў рукадзелля ў Беларусi.
Вышыванымі ўзорамі (на ручніках, адзенні) упрыгожвалі побыт і надавалі ім сімвалічнае, абрадавае значэнне.
Зараз вышыўка крыжыкам перажывае новае нараджэнне як папулярнае хобі.


