16.10.2026

Народны фальклорны калектыў «Цырынскiя музыкі» сумесна са старшынёй Цырынскага сельвыканкама Гомза Аксанай Віктараўнай і намеснікам старшыні па ідэалагічнай працы «КСУП Лукі-Агро» Панько Аленай Аляксандраўнай завіталі ў вёску Кайшоўка для віншавання 90 гадовага юбіляра Троско Паўла Фёдаравіча.

Самыя цёплыя і добрыя словы віншавання гучалі для юбіляра, а калектыў падарыў для усіх прысутных цудоўную музыку і песні.

Translate »