
Дарагія землякі!
Паважаныя ветэраны і працаўнікі тылу!
Віншуем Вас са святам — Днём Вялікай Перамогі!
З’яўляючыся сімвалам нацыянальнага гонару і памяці, дата 9 мая навечна ўпісана ў летапіс гісторыі нашай дзяржавы.
У гэтыя светлыя дні мы з асаблівай удзячнасцю ўспамінаем вялікі подзвіг нашых прадзедаў, дзядоў і бацькоў. Мы схіляемся перад іх смеласцю, адвагай і мужнасцю і кажам: ніхто не забыты, нішто не забыта.
Перамога дасталася нам дарагой цаной, і наш агульны доўг — берагчы святую памяць аб гэтых старонках гісторыі, перадаць маладым пакаленням пачуццё вялізнага гонару за сваю краіну, за наш народ, за яго мужнасць і самаадданасць.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Эльвіра Сарока, член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь