Народны ансамбль песні “Вечарынка”

Ансамбль песні “Вечарынка” створаны ў чэрвені 2000 года пры Жухавіцкім ЦСДК па ініцыятыве работнікаў Дома культуры з мэтай прапаганды народнай песні.

З 2018 года мастацкім кіраўніком калектыва з’яўляецца Аляксандр Колб.

У 2003 годзе калектыў атрымаў ганаровае найменне “народны”. У складзе калектыву 11 чалавек.

У рэпертуар калектыва ўваходзяць беларускія, рускія народныя песні, песні сучасных беларускіх і рускіх аўтараў. Праграма складаецца з вакальных і сольных песень, танцавальна-песенных замалёвак.

Ансамбль “Вечарынка” – удзельнік Рэспубліканскага свята пісьменнасці (2002 г.), фестываля камернай музыкі “Мірскі замак – 2003”, калектыў выступаў перад жыхарамі г. Орля, РП; неаднаразова ўзнагароджаны ганаровымі Граматамі аддзела культуры Карэліцкага райвыканкама за актыўную канцэртную дзейнасць; узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені за ўдзел у раённым фестывалі эстраднай творчасці.

У 2009-2010 гг. узнагароджваўся Граматай аддзела культуры Карэліцкага райвыканкама за актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць. У маі 2010 года прынялі ўдзел у XVIII свяце славянскай культуры “Культурныя масты Балтыкі” ў горадзе Сіламяе, Рэспубліка Эстонія.