Дзіцячы ўзорны танцавальны калектыў «Юнацтва»

Танцавальны калектыў «Юнацтва» быў створаны ў 1987 г.

Арганізатарам і кіраўніком была Бяляк Ірына Станіславаўна. У 1998 г. калектыў атрымаў званне «ўзорны». 1 чэрвеня 2009 г. кіраўніком калектыву стала Кудрыцкая Людміла Міхайлаўна.

У 2011 і 2014 гадах калектыў паспяхова пацвердзіў званне «ўзорны».

Пасля пацверджання звання ў 2014 годзе, калектыў «Юнацтва» быў пераведзены ў ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў». Усе навучэнцы харэаграфічнага аддзялення ДУА «Карэліцкая ДШМ» уваходзяць у склад канцэртнай групы. У склад калектыву ўваходзяць: падрыхтоўчая група-7 чалавек, старэйшая гурт- 18 чалавек, канцэртны гурт-38 чалавек.

У рэпертуары калектыву народная, эстрадная, сучасная харэаграфія.

Узорны танцавальны калектыў «Юнацтва» з’яўляецца ўдзельнікам рэспубліканскіх, абласных і раённых фестываляў, конкурсаў і святаў.

Узорны танцавальны калектыў «Юнацтва» прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці г.п. Карэлічы і раёна.

Дыплом I ступені ў XI адкрытым рэгіянальным фестывалі «Паланэз-2015» г.Слонім.
2016 г. — дыплом удзельніка намінацыі «Вулічны накірунак Hip-hop» і «Сучасная харэаграфія» у 1-ым адкрытым дабрачынным фестывалі-конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці «Мірны фэст у Мірскім замку».
Дыплом за ўдзел у Гродзенскім абласным адборачным туры маладзёжнага фестывалю «Агонь танца-2016».
Дыплом за ўдзел у маладзевым танцавальным конкурсе «Агонь танца-2016» на «Славянскім базары ў Віцебску».

Узнагароджаны падзякай за актыўны ўдзел у Дні моладзі ў рамках XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў складзе Гродзенскай вобласці.

Дыплом пераможцы ў намінацыі «Танцавальнае шоў» у XV Юбілейным Краснагорскім фестывалі моладзі гарадоў-пабрацімаў.
Дыплом за арыгінальную ідэю нумара ў намінацыі «Сучасны танец» (моладзевая ўзроставая катэгорыя) за папулярызацыю харэаграфічнага мастацтва, высокае выканальніцкае майстэрства і актыўны ўдзел у абласным конкурсе танцавальных калектываў «Скокі ва ўсе бокі».