Народны ансамбль народнай песні “Забава”

Народны ансамбль народнай песні “Забава” быў створаны ў 1989 годзе пры Запольскім цэнтральным сельскім Доме культуры.

З 1995 года калектыў носіць ганаровае найменне “народны”. У 2013г. калектыў змяніў базу дзейнасці і зараз працуе пры Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Мастаці кіраўнік – Аляксандр Чарапанаў.

Народны ансамбль народнай песні “Забава” удзельнік рэспубліканскага свята пісьменства і друку ў г. Быхаў (2013 г.), абласнога свята “Дажынкі” у г.п. Свіслач (2017 г.), г.п. Іўе (2018г.). Народны ансамбль народнай песні “Забава” мае цікавую канцэртную праграму. У рэпертуар уваходзяць беларускія, рускія, украінскія народныя песні, песні беларускіх і сучасных аўтараў і кампазітараў.