Народны вакальны калектыў «Віланэла»

Кіраўнік Кулак Таццяна Аляксандраўна.
Вакальны калектыў «Віланэла» была заснаваны ў 1995 годзе настаўнікам музычнай школы Кулак Таццянай Аляксандраўнай. У яе склад уваходзяць настаўнікі Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў.
Рашэннем калегіі Міністэрства культуры РБ ад 28.04.2000 г. калектыву прысвоена ганаровае званне «народны».
Спачатку калектыў выконваў духоўную музыку, пасля супрацоўніцтва з народным аркестрам народных інструментаў Карэліцкага РДК межы рэпертуару пашырыліся — пачалі выконваць беларускія народныя песні, песні беларускіх аўтараў. Вакальны калектыў з’яўляецца ўдзельнікам фестывалю нацыянальных культур у г. Іўе, г. Навагрудку, з канцэртнай праграмай наведаў Рэспубліку Польшчу.
Народны вакальны калектыў «Віланэла» з’яўляецца актыўным удзельнікам усіх раённых мерапрыемстваў і неаднаразова быў узнагароджаны Граматамі аддзела культуры. Актыўна прымае ўдзел у мерапрыемствах Міністэрства культуры, якія праходзяць у Мірскім замку.
2015 г. — X Фестываль праваслаўных песнапенняў «Слава в вышних Богу» (г. Ліда), дыплом лаўрэата.
2015 г. — Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзель), дыплом «за дакладнае ўвасабленне традыцый духоўнага песнапення».
2016 г. — XI Фестываль праваслаўных песнапенняў «Слава в вышних Богу» (г. Ліда), дыплом лаўрэата.
2017 г. — XII Фестываль праваслаўных песнапенняў «Слава в вышних Богу» (г. Ліда), дыплом лаўрэата.