Электронныя звароты

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), юрыдычных асоб на імя дырэктара ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб”.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:
– прозвішча, імя, імя па бацьку (грамадзяніна);
– адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
– выказванне сутнасці звароту;
– адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:
– поўнае найменне юрыдычнай асобы;
– месцазнаходжанне юрыдычнай асобы;
– выказванне сутнасці звароту;
– прозвішча, імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
– адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не больш чым за 15 дзён, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, не пазней 1 месяца.

Электронная пошта для зваротаў:
natalya_gorodnik@mail.ru,
kor.omr@mail.ru