Народны аркестр народных інструментаў настаўнікаў Карэліцкай ДШМ

Кіраўнік Бажко Марыя Уладзіміраўна.

Народны аркестр народных інструментаў настаўнікаў ДШМ быў створаны ў 1970 годзе дырэктарам Карэліцкай музычнай школы Іосіфам Уланам. У 1986 годзе калектыў атрымаў званне «народны». У аркестры прымаюць удзел настаўнікі школы мастацтваў. З верасня 2010 года калектывам кіруе настаўнік Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў Бажко Марыя Уладзіміраўна. Сістэматычна склад аркестра мяняецца. У цяперашні час у склад аркестра ўваходзяць 19 настаўнікаў школы мастацтваў.

Рэпертуар аркестра складаюць творы вядомых класікаў, сучасных беларускіх і рускіх кампазітараў, народныя апрацоўкі, арыгінальныя творы.

Народны аркестр вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Два разы выязджаў за межы Рэспублікі Беларусь, наведаў з канцэртамі 15 гарадоў Рэспублікі Польшча. Калектыў з’яўляецца Дыпламантам свята народнай музыкі (г. Ліда 1998 г.), узнагароджаны Дыпломам лаўрэата III ступені абласнога фестывалю народнай музыкі (г. Ліда 2000, 2005 гг.), удзельнік 2-х фестываляў польскай песні, удзельнік 2-га агляду-конкурсу аматарскіх калектываў інструментальнага жанру (2016 г.) . Неаднаразова быў узнагароджаны граматамі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама і аддзела культуры Карэліцкага райвыканкама за высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць.

Народны аркестр народных інструментаў настаўнікаў ДШМ з’яўляецца актыўным удзельнікам усіх раённых мерапрыемстваў.

2016 г. — удзел у II аглядзе-конкурсе аматарскіх калектываў інструментальнага жанру (г. Гродна).

2017 г. — дыплом III ступені ў II адкрытым рэгіянальным фестывалі-конкурсе аркестраў і ансамбляў струнных народных інструментаў «Спяваючыя струны» (г. Ваўкавыск).

2017 г.- дыплом «За папулярызацыю беларускай музыкі, высокае выканальніцкае майстэрства» ў VIII абласным фестывалі народнай музыкі «Зайграйце, музыкі!».

2018 г. — лаўрэат II ступені ва II Міжнародным конкурсе мастацтваў «Іскры талентаў».

2019 г. — дыплом І Адкрытага конкурсу ансамбляў і аркестраў настаўнікаў і выкладчыкаў «Dream Team Fest».