26.04.2024

Фальклорны танцавальны калектыў “Спадчына”

Танцавальны калектыў  быў створаны у 1967 годзе і працаваў пры  Тудараўскім сельскім клубе. Нязменным кіраўніком і актыўным удзельнікам калектыву з’яўляецца Васіль Чартко. З 2010 году калектыў стаў працаваць на базе раённага Дома культуры. Колькасць удзельнікаў 12 чалавек. Сярэдні ўзрост ад 30 да 50 год.

Рэпертуар калектыву складаюць народныя танцы свайго рэгіёну: Тудараўская, Лядкаўская, Лукская кадрылі, “Вясковая кадрыля” (пастаноўка Васіля Чартко).  З 2010 г. танцавальны калектыў “Спадчына” вядзе актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць. Удзельнік усіх раённых мерапрыемстваў: раённы злёт перадавікоў народнай гаспадаркі “Гонар і пашана па працы”, свята Ураджаю, раённых святочных мерапрыемствў да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Калектыў з’яўляецца дыпламантам абласнога фестывалю “Скокі ва ўсе бокі” (2009г. – Дыплом II ст.),( 2012г. – Дыплом I ст.),(2016г – Дыплом II ст.), (2018г. — Дыплом II ст). Дыпламант рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” (2015 г., 2017 г.,2019 г.), Лаўрэат I і II ст. абласнога фестывалю “Панямоння жыватворныя крыніцы” (2015г., 2017г.),   дыпламант абласнога адкрытага конкурсу побытавых танцаў “Квецень у стылі этна” (2017 г.), Дыпламант свята беларускай кухні  “Пікнік па-беларуску” (2018 г.), Дыпламант абласнога фестываля-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” (2019 г., аг. Дзітва).

 

Translate »