Народны ансамбль народнай музыкі і песні “Цырынскія музыкі”

Ансамбль народнай музыкі і песні «Цырынскія музыкі» быў створаны ў 1985 годзе мастацкім кіраўніком Цырынскага сельскага Дома культуры Іванам Уладзіміравічам Чэчатам. Пачатковая назва калектыва была «Світанак». У калектыве ўдзельнічала 12 чалавек. Ансамбль выконваў народную музыку. З прыходам у 1988 годзе салісткі Валянціны Мулярчык калектыў стаў выконваць беларускія народныя песні.
У 1993 годзе ў калектыў прыйшоў выкладчык Цырынскай музычнай школы Уладзімір Рыгоравіч Станевіч. З цягам часу Уладзімір Станевіч пачаў працаваць мастацкім кіраўніком, а ў 1999 годзе калектыў атрымаў званне «народны». З 2004 года і па 2007 год мастацкім кіраўніком працавала Іна Міхайлаўна Грабовік, з 2007 па 2009 год Ганна Васільеўна Федзюкова, з жніўня 2009 г. па 2011 г. Святлана Чаславаўна Шарэцкая, з 2013 года калектывам кіруе Святлана Канстанцінаўна Русак. У склад калектыву ўваходзіць 10 чалавек.
Калектыў удзельнічаў у Рэспубліканскіх святах пісьменнасці і друку (г. Любча, г. Нясвіж), Рэспубліканскім свяце «Дажынкі» (г. Масты). У 1998 годзе калектыў удзельнічаў на рэспубліканскім свяце, прысвечаным 200-годдзю А. Міцкевіча, у 2003 годзе ансамбль наведаў з канцэртам г. Орля (РП). У 2007 годзе прымаў удзел у абласным свяце-конкурсе гарманістаў і выканаўцаў прыпевак «Грай, гармонік!», Звіні, прыпеўка!” (г. Пінск), у 2008 і 2010 гадах калектыў прымаў удзел у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур,у ліпені 2009 года прымаў удзел у рэспубліканскай выстаўцы-кірмашы, прысвечаным 65-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (г. Мінск), 31 мая 2009 года быў удзельнікам рэгіянальнага свята народнага мастацтва «Аўгустоўскі канал запрашае сяброў», удзельнік Рэспубліканскага свята «Дажынкі −2010» г. Ліда.
2013 г. — удзельнік рэгіянальнага фестываля абрадаў і рамёстваў «Скарбы Гродзеншчыны» в. Гудзевічы Мастоўскага раёна.
2013-2014 гг. — удзельнік Рэспубліканскага кірмаша г. Мінск і інш.
2015 г. — удзел у фестывалі «Талака» СГ «Белыя лугі» Карэліцкага раёна.
2016 г. — удзел у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур.
2017 г. — удзел у фестывалі «Зайграйце,музыкі».
2018 г. — удзел у свяце-фестывалі «Ліпнішкаўскія сенакосы», удзел у шляхецкім фэсце ў Жэміслаўлі.
2019 г. — удзел у Рэспубліканскім «Свяце пісьменства і друку» г.Слонім.
Удзельнік розных мерапрыемстваў у Мірскім замку, актыўны удзельнік усіх свят і брэндавых мерапрыемстваў раёна.