Дзіцячы ўзорны вакальны гурт «Арыета»

Кіраўнік Кулак Таццяна Аляксандраўна.

Калектыў быў утвораны ў 1995 годзе настаўнікам Карэліцкай ДШМ Кулак Т. А. У 2006 годзе атрымаў званне «ўзорны». У склад калектыву ўваходзяць 10 навучэнцаў харавога і фартэпіяннага аддзялення школы мастацтваў.У рэпертуары вакальнай групы творы класічных кампазітараў, апрацоўкі народных песень, духоўныя песнапенні, творы сучасных, замежных, рускіх і беларускіх кампазітараў, сярод іх творы capella і з iнструментальным суправаджэннем.
2015 г. – X Фестываль праваслаўных песнапенняў «Слава в вышних Богу» (г. Ліда), дыплом.
2016 г. – XI Фестываль праваслаўных песнапенняў «Слава в вышних Богу» (г. Ліда), падзяку.
2016 г. – Мірны фэст у Мірскім замку. I Адкрыты Дабрачынны фестываль-конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці, дыплом III ст.
2017 г. – XII Фестываль праваслаўных песнапенняў «Слава в вышних Богу» (г. Ліда), дыплом лаўрэата.