
Паважаныя жыхары і госці г.п. Карэлічы і раёну!
Запрашаем усіх на народнае свята Купалле, якое адбудзецца 6 ліпеня 2022 г. на пляцоўцы Карэліцкага маладзёжнага цэнтра культуры.
У праграме:
— тэатралізаванае прадстаўленне “Чараўніцтва купальскай ночы”;
— танцавальна-гульнёвая праграма;
— пошук папараць-кветкі;
— эстрадны канцэрт.
З 23.00 да 01.00 г. святочная дыскатэка.
Працуюць аттракцыёны для дзяцей і дарослых, выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, аквагрым, бяспройгрышная латарэя, фітабар “Купальскія зёлкі”.
Вас чакаюць яркія эмоцыі і насычаная праграма!!!
Пачатак у 21:00 г.