
Паважаныя жанчыны Карэліччыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з самым цудоўным вясновым святам – Днём жанчын!
На вашых далікатных плячах трымаецца сямейны дабрабыт, здароўе і будучыня дзяцей. Дзякуючы вашаму цярпенню, мудрасці, любві, нам удаецца пераадольваць шматлікія цяжкасці і нягоды.
У многіх галінах менавіта прадстаўніцы прыгожага полу складаюць аснову калектываў. Пры гэтым яны застаюцца абаяльнымі, клапатлівымі маці і каханымі жонкамі, захавальніцамі хатняга ачага.
Дзякуй вам, паважаныя жанчыны, за працу, клопат, дабрыню. Няхай заўсёды з вамі будзе падтрымка мужчын, поспехі дзяцей і згода ў працоўных калектывах. Моцнага вам здароўя, добрага настрою, шчасця ў сем’ях і поспехаў ва ўсіх справах!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў