У рамках Тыдня народнага адзінства спецыялісты Карэліцкага Дома рамёстваў правялі майстар-класы па разьбе па дрэве і выцінанцы.
Вучні ДУА «СШ2 гп Карэлічы» паспрабавалі сябе ў якасці рэзчыкаў, у тым ліку і дзяўчынкі. Майстар разьбы па дрэве Аляксандр Заблоцкі пазнаёміў прысутных з інструментамі, відамі дрэва, неабходных для работы, прадэманстраваў навыкі работы ў розных тэхніках. Выцінанка вызвала вялікае захапленне ў удзельнікаў, якія самастойна стварылі ажурныя фіранкі.