29.12.2024

23 верасня ў Карэліцкім раённым Цэнтры рамёстваў адбылося ўрачыстае адкрыццё этнатыдня “Народнаму жыць ў вяках”. Прысутных павітала загадчык сектара культуры Карэліцкага райвыканкама Наталля Шпакоўская. У сваёй прамове яна адзначыла важнасць захавання культурнай спадчыны нашых продкаў, бо гэта памяць пра мінулае народа, яго гісторыю, традыцыі і светапогляд. Гэта свайго роду мост, які злучае пакаленні. Дзякуючы яму перадаюцца каштоўнасці, ідэі, вопыт ад аднаго пакалення да іншага. Калі абарвецца гэтая сувязь з мінулым, чалавек страціць адчуванне прыналежнасці да роднай культуры і ідэнтычнасць.

Далей работнікі культуры прапанавалі на суд гледачам рэканструкцыю фрагмента старадаўняга абрада “Сватанне”, які існаваў на тэрыторыі раёна.

Translate »