01.04.2025

3 снежня ў ДУК “Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры” прайшла канцэртная праграма, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў.

3 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Ён нагадвае ўсім нам пра тых, хто мае патрэбу ў падтрымцы і дапамозе, але ў той жа час мужных, моцных духам людзях, якія штохвілінна перамагаюць жыццёвыя цяжкасці і пры гэтым захоўваюць у сваіх сэрцах пачуццё любові і міласэрнасці.

Са словамі віншавання з нагоды свята да прысутных звярнулася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш. У сваёй прамове яна падкрэсліла, што Дзень інвалідаў – не проста дата ў календары, а напамін пра сілу духу, стойкасць і велізарныя магчымасці, якія схаваны ў кожным чалавеку. З гонарам яна адзначыла, што члены раённай арганізацыі займаюцца спортам, творчасцю, пакараюць новыя вяршыні. Тым самым яны паказваюць прыклад сапраўднай сілы волі і любові да жыцця. Іна Аляксандраўна заклікала прысутных верыць у сябе, падтрымліваць адзін аднаго і ніколі не здавацца.

Цёплыя словы ў адрас прысутных выказала намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Лілія Арцюх. Яна ўручыла сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі ЦСАН Карэліцкага раёна яго загадчыку Наталлі Партоль.
Добры настрой, пазітыўныя эмоцыі гасцям мерапрыемства падарыла яркая і разнастайная канцэртная праграма з удзелам не проста артыстаў, а асаблівых людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, чыя творчасць не можа быць незаўважанай. Гледачы з вялікім захапленнем прымалі выступленні як пачынаючых артыстаў, так і выканаўцаў, чые поспехі не раз адзначаліся разнастайнымі дыпломамі на конкурсах рознага ўзроўню.
Непаўторную атмасферу стваралі музычныя нумары артыстаў Мірскага гарадскога Дома культуры.

Па матэрыялам газеты «Полымя»
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара

Translate »