29.12.2024
4 снежня 2024 года ЮНЕСКА паведаміла аб уключэнні ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны выцінанкі — традыцыйнага мастацтва выразання з паперы ў Беларусі
Выцінанка — унікальная мастацкая каштоўнасць, носьбітам на Карэліччыне якой з’яўляецца таленавіты майстар Таццяна Маклюк!
Таццяна дасканала валодае ўсімі відамі традыцыйнай беларускай выцінанкі, выкарыстоўваючы геаметрычныя і раслінныя ўзоры!!!
У багатай скарбонцы майстра больш за шэсцьдзесят работ, у тым ліку і аўтарскіх .
Таццяна — актыўны ўдзельнік выставак, конкурсаў, фестываляў, член аматарскага аб’яднання «Карэліцкія вытокі», шчыра дзеліцца ведамі і вопытам падчас семінараў, семінараў-практыкумаў майстар-класаў.
Работы майстра знаходзяцца на пастаяннай экспазіцыі ў выставачнай зале аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў, калекцыя ажурных вырабаў з паперы пастаянна папаўняецца.

Translate »