Па святочнаму прыгожа сёння ў выставачнай зале аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў.
У Карэлічы завіталі нашы бліжэйшыя суседзі з Навагрудка, а менавіта Наталля Клімко з усім вядомай выцінанкай-выбіванкай, якая сабрала ва ўтульнай зале аматараў народнай творчасці.
Аб тым, як адраджаецца традыцыйная спадчына Навагрудчыны праз пашыраную выстаўку работ, майстар-класы, пазнавальную гісторыю выцінанкі — з вялікай цікавасцю даведаліся ўдзельнікі нашай сустрэчы
Дзякуй, нашы паважаныя калегі з Навагрудка!!! З вялікай павагай і пажаданнямі творчых поспехаў!!!