Саламяную птушку зрабілі сёння самастойна ўдзельнікі майстар-класа — вучні 5 класа ДУА «СШ №2 г.п. Карэлічы» у аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамёстваў. Акрамя таго, даведаліся пра гісторыю саломапляцення, спосабы падрыхтоўкі, адбельвання, афарбоўкі саломы. Як заўсёды, у нас утульна, цікава, пазнавальна, весела.
Мы любім тое, што мы робім!