
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ Экскурсія па выставачнай зале прайшла сёння для вучняў 3 класа ДУА «СШ №2г.п. Карэлічы».
Падчас сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі Беларусі, распаўсюджанымі на тэрыторыі раёна (саломапляценне, выцінанка, разьба па дрэве, вышыўка, ганчарства і інш.)
Даведаліся, як жылі і працавалі нашы продкі. Прынялі ўдзел у пазнавальнай віктарыне «Прадметы быту беларусаў». Ну, і канешне, з задавальненнем вырабілі саламяны венік-абярэг.
З любоўю да беларускай культуры.