
Гэтымі днямі ў нашай краіне праходзіць акцыя ”Беларусь – за здаровую сям’ю і традыцыйныя сямейныя каштоўнасці». У яе рамках 15 мая, калі ў краіне адзначаецца Міжнародны Дзень сям’і, у ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” адбылося святочнае мерапрыемства “Сям’я – тэрыторыя любові”.
Ганаровымі гасцямі сталі старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей, старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш, настаяцель Храма святых апосталаў Пятра і Паўла г. п. Карэлічы іерэй Ігар Пірог, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна Інэса Сямібратава. На сустэчу запрошаны сем’і Слінько, Чартко, Шышкір, Комар, Маліноўскіх і Рамановіч з розных куткоў нашага раёна, але усіх іх аб’яднала адно – любоў да дзяцей.
Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся кіраўнік раёна Андрэй Гардзей, які адзначыў, што сям’я – гэта месца, дзе кожны адчувае падтрымку адзін аднаго. Важная роля ў ёй адводзіцца маці. Яна клапоціцца пра дзяцей, акружае іх дабрынёй і ласкай — гуртуе родных людзей. Найважнейшая задача сям’і – гэта выхаванне дзяцей, перадача ім культурных, маральных і этычных каштоўнасцяў. Гэта фармуе грамадзян, здольных актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства і дзяржавы. Згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №182 ад 6 мая 2025г. ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана Слінько Кацярына Васільеўна. Старшыня Андрэй Валер’евіч урачыста ўручыў Кацярыне Васільеўне высокую ўзнагароду, ордэн Маці.
Самая важная і складаная ў свеце прафесія — быць мамай. Гэта праца 24/7, на якой няма адпачынкаў і бальнічных. І разам з тым гэту працу жанчыны бязмежна шануюць і цэняць кожнае імгненне, праведзенае побач з дзецьмі.
— Мала мамай стаць, ёю трэба быць, — іменна такімі словамі пачала зносіны з карэспандэнтам газеты “Полымя” шматдзетная маці. — Для мяне асабіста мацярынства — гэта нешта чароўнае, вельмі дарагое, гэта 5 сэрцаў, якія ходзяць побач са мной. А яшчэ — гэта няпростая маральная і фізічная праца, бо дзяцей недастаткова проста нарадзіць. Каб падняць на ногі, іх трэба ўсебакова развіваць, пастаянна з імі займацца, быць для іх сябрам, мудрым выхавальнікам, настаўнікам, надзейнай падтрымкай і апорай. Узнагароджанне ордэнам Маці жанчына расцэньвае як знак павагі і падзякі ад дзяржавы. Але і сама шматдзетная мама не скупіцца на ўдзячныя словы ў адрас кіраўніцтва Беларусі. — Вельмі важна, што наша дзяржава пастаянна звяртае ўвагу на шматдзетных маці, стараецца падтрымаць і дапамагчы ў самых розных пытаннях, — адзначае Кацярына Васільеўна. — Ордэн Маці — гэта знак таго, што мацярынства цэніцца як вельмі важны аспект для развіцця краіны і шматдзетныя сем’і сёння ў пашане. Вельмі прыемнае пачуццё, што твая штодзённая праца ацэнена на самым высокім узроўні. Пра важнасць захавання сямейных каштоўнасцяў і гармоніі ў адносінах паміж мужам і жонкай у сваім звароце да прысутных выказаўся Ігар Пірог.
Словы віншавання са святам, шчырыя словы падзякі за выхаванне сапраўдных грамадзян нашай краіны адрасавалі ўсе госці мерапрыемства. Запрошаныя на мерапрыемства бацькі ў сваю чаргу дзяліліся з прысутнымі сакрэтамі доўгага шчаслівага сумеснага жыцця ў каханні і згодзе, вопытам прывучвання дзяцей да стваральнай працы і хатніх спраў з малых гадоў і простай радасцю шчаслівай вялікай сям’і.
З імправізаванай сцэны глядзельнай залы Цэнтра былі выказаны словы ўдзячнасці спонсарам сустрэчы: Карэліцкаму раённаму выканаўчаму камітэту, раённай арганізацыяи грамадскага аб’яднання “БСЖ”, прафсаюзным камітэтам СВК “Свіцязянка-2003”, “Маяк-Заполле”, “Жухавічы” і ДП «Чарняхоўскі-Агра», ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна”.
Хто ж, як не прадстаўнікі сферы культуры раёна, будучыя артысты з ліку навучэнцаў могуць стварыць усім цудоўны настрой! Выдатныя канцэртныя нумары сталі агульным незабыўным падарункам для ўсіх удзельнікаў.
Источник: https://www.polymia.by/vse-novosti/1757/semi-zivushhie-v-mire-i-soglasii-cestvovali-v-korelicax