
На Карэліччыне ў дванаццаты раз праходзіла культурна-спартыўнае свята «Зоркі Панямоння». Сёлета яно прымеркавана да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Ініцыятар і арганізатар спаборніцтваў — Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці, сектар спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама, клуб шатакан каратэ-до «Белы тыгр».
Падведзены вынікі спаборніцтваў. Першае месца заняў «Белы тыгр» (Карэлічы), другое — «Азімут» (Паставы), трэцяе — «Фудасін» (Зэльва-Краснасельск), чацвёртае — «Тэквандо-Мір» (г.п. Мір). У індывідуальным раздзеле па кумітэ першыя месцы занялі Марыя Мазур (Мір), Анастасія Лістук (Карэлічы), Мікіта Вярбіцкі (Карэлічы), Уладзіслаў Штапенка (Карэлічы, ката і кумітэ). Астатнія ўдзельнікі занялі прызавыя месцы.