
Восем каманд з ліку работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў Карэліччыны сабраліся на адно з самых любімых мерапрыемстваў летняга сезона – турыстычным злёце, каб не толькі паказаць, наколькі яны моцныя ў спартыўных дысцыплінах, але і адчуць дух адзінства.
Турыстычны злёт традыцыйна прайшоў напярэдадні Дня моладзі на беразе ракі Нёман, каля в. Беражна. Мерапрыемства разлічана на два дні. Камандам трэба будзе прайсці не менш як 10 этапаў розных відаў спаборніцтваў. Сёлета раённы турыстычны злёт прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.