
У актавай зале Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў работнікі культуры сабраліся на нараду, каб падвесці вынікі работы за 2020 і вызначыць задачы на 2021 год.
З дакладам «Аб выніках работы ўстаноў культуры раёна за 2020 год і задачах на 2021» выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іна Санчук.
Затым слова трымалі кіраўнікі падраздзяленняў. Дырэктар Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Гароднік паведаміла аб выніках работы клубных устаноў у сучасных умовах, аб арганізацыі сістэмнай работы па абслугоўванні чытачоў бібліятэкамі — дырэктар Карэліцкай раённай бібліятэкі Лілія Арцюх.
«Работа ўстановы культуры «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» у інфармацыйнай прасторы» — тэма выступлення дырэктара гэтай установы Дзмітрыя Арцюха.
Дырэктары Мірскай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Ведзянеева і Жухавіцкай Дзмітрый Малышчык падзяліліся думкамі аб выніках работы ўстаноў і задачах на новы 2021-2022 навучальны год.
У правядзенні мерапрыемства прыняў удзел і выступіў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан.
Лепшыя культработнікі раёна атрымалі ўзнагароды.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ