04.07.2025

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Раённы семінар-практыкум па саломапляценні адбыўся сёння ў аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамёстваў. Ва ўтульнай выставачнай зале сабраліся як аматары, так і прафесіяналы гэтага «залатога рамяства», сярод якіх усім вядомая ў Беларусі і далёка па-за межамі краіны Вера Салдатава, паважаныя госці з грамадскага кансультатыўна-практычнага цэнтра па стажыроўцы майстроў саломапляцення г. Іўе Ірына Смірнова і Вера Чурэйна.
Падчас сустрэчы былі разгледжаны важныя пытанні ў саломапляценні:
✅ Гісторыя і традыцыі саломапляцення на Беларусі і ў рэгіёнах Гродзенскай вобласці
✅ Спосабы нарыхтоўкі сыравіны, неабходныя інструменты для работы
✅ Пераемнасць традыцыйных рамёстваў у Карэліцкім раёне
✅ Удзел у конкурсах, фестывалях, плэнэрах
✅ Адбылося знаёмства з носьбітамі і пераемнікамі
Фінальнай кропкай сустрэчы сталі практычныя заняткі (майстар-класы) ад пяці прафесійных майстроў (аб’ёмнае, плоскае саломапляценне, аплікацыя саломкай і інш.)
Цікава, пазнавальна, інфарматыўна.

Translate »