
На галоўнай плошчы гарадскога пасёлка Карэлічы шматлюдна. Тут сабраліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, ветэраны працы, моладзь, госці. Іх увазе прадастаўляецца тэатралізаваны тэматычны аўтапарад «Старонкі памяці свяшчэннай».
Затым калона накіроўваецца да мемарыяльнага комплексу «Зорка».
Тут праводзіцца тэтралізаваны мітынг-памяць «Памятаць, каб жыццё прадаўжалася!»
Слова прадастаўляецца старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэю Гардзею: — Дарагія землякі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу і дзеці вайны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Вялікай Перамогі! Сёння мы сабраліся, каб адсвяткаваць велічную дату — 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вялікая Айчынная вайна — гэта не толькі старонка гісторыі, гэта жывы напамін аб цане, якую прыйшлося заплаціць за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Прайшло ўжо шмат гадоў, аднак наступствы той вайны напамінаюць аб сабе і сёння. Скаверкаваныя лёсы людзей, пажоўклыя пахаронкі амаль у кожнай сям’і. Выбітае з жыцця цэлае пакаленне маладых людзей. Рэспубліку Беларусь ніколі не зразумець, калі не ведаць, што ж перажыў наш народ падчас вайны. Які ён набыў вопыт на фронце і ў тылу. Не зразумець нашы асаблівыя адносіны да арміі абаронцаў Айчыны.
Горка чуць, калі Другая сусветная аб’яўляецца толькі вайной за сусветнае панаванне. Балюча бачыць, як герояў аб’яўляюць злачынцамі, а злачынцаў — героямі. Вялікая Айчынная не была вайной рускіх з немцамі. Гэта была вайна з нацызмам. Савецкія салдаты разам з саюзнікамі прынеслі народам свету і нямецкаму народу вызваленне ад «карычневай чумы». У 45-м фашызм быў пераможаны. Але корні, якія яго піталі, не знішчаны да канца. Яны яшчэ даюць свае ядавітыя ўсходы ў розных канцах планеты. Свет па сённяшні дзень не пазбавіўся ад ідэалогій, якія прапаведуюць крайні нацыяналізм, рэлігійны фанатызм, ідэі сусветнага панавання. Усе яшчэ знаходзяцца тыя, каму патрэбны новыя фюрэры. Хто паразітуе на бедах людзей і абяцае простыя рашэнні складаных і вельмі запутаных праблем. Хто для дасягнення сваёй мэты гатовы пераступіць праз усё — мараль, кроў, чалавечае жыццё. Злачынствы нацызму і яго крах — гэта самае грознае папярэджанне ўсім, хто заклікае выгнаць іншародцаў і іншаверцаў. Памяць пра тыя грозныя ваенныя гады, як і нясціхаючы народны смутак, назаўсёды застанецца ў сэрцах людзей, жывучых у адной краіне. Людзей, якія пазналі шмат гора. Прайшлі ўсе цяжкасці страшнай вайны. Людзей няпроста выжыўшых, але выстаяўшых і перамогшых. За гады акупацыі гітлераўцы поўнасцю ці часткова разбурылі больш 200 гарадоў і пасёлкаў, звыш 9 тысяч вёсак. Скатаваная, але непакорная Беларусь ператварылася для захопнікаў у недаступную крэпасць і ўвайшла ў сусветную гісторыю як рэспубліка-герой.
Карэліцкі край з лішкам адчуў жахі ваеннага ліхалецця. Кожны наш куточак дыхае мужнасцю, стойкасцю і гераізмам. Легендарнай старонкай стала падрыўная дзейнасць мірскіх і ярэміцкіх камсамольцаў-падпольшчыкаў і партызан. Гісторыяй цэлай краіны стаў гераізм Уладзіміра Царука і Паўла Жалезняковіча, вызваліцеляў нашых пасёлкаў і вёсак Яна Фогеля і Васілія Канавалава. Бязмежны подзвіг мірных жыхароў! Мы ніколі не забудзем аб сямі тысячах загінулых воінах, партызанах і падпольшчыках, мірных жыхарах, аб 12 вёсках, якія паўтарылі лёс Хатыні. Кожны трэці беларус аддаў сваё жыццё ў гады вайны. У нашым раёне загінулі 132 партызаны і падпольшчыкі, больш 4 тысяч мірных жыхароў былі знішчаны фашысцкімі палачамі, не вярнуліся з поля бітвы каля 2 тысяч чалавек. Менавіта таму наш народ так глыбока шануе памяць пра загінулых. Беражэ мір і свабоду. З глыбокай павагай і клопатам адносіцца да тых, хто прыбліжаў Вялікую Перамогу. Любіў і самааддана абараняў ад ворага родную зямлю. Праўду пра гэтую вайну мы будзем адстойваць. Змагацца супраць любых спроб гэтую праўду скасаваць, унізіць і абразіць памяць загінулых. Гісторыю нельга абмануць, а яе ўрокі трэба ўсвойваць. Асабліва, калі яны даюцца такой неймаверна вялікай цаной.
Дарагія землякі! Мы не маем права дапусціць фальсіфікацыі гістарычных падзей Вялікай Айчыннай вайны. І не стомімся нагадваць злоснікам аб тым, хто паставіў кропку ў самай кровапралітнай вайне за ўсю гісторыю чалавецтва. Наш абавязак сёння — увекавечыць іх імёны і захаваць праўду аб мужнасці і самаадданасці савецкіх людзей. Няхай удзячная памяць аб’яднае ўсіх нас супраць новых войн і жорсткасці! Жадаю ўсім здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой, поспехаў і новых дасягненняў! Няхай гэтае свята чарговы раз выкліча ў нашых сэрцах пачуццё гонару за нашу Рэспубліку Беларусь, надае сілы і ўмацоўвае нашу стваральную працу, няхай у нашым небе грымяць толькі святочныя салюты, а ў жыцці нас сустракаюць кветкі і ўсмешкі сяброў! Няхай у вашых дамах пануюць мір і дабрабыт! З Днём Перамогі!
Хвілінай маўчання ўшаноўваецца памяць загінулых на вайне. Да мемарыялу загінулых воінаў, партызан, жыхароў раёна, якія аддалі свае жыцці за Радзіму ў гады вайны, ускладаюцца кветкі і вянкі.
Урачыстасць працягнулася на плошчы 17 Верасня святочнай праграмай «80 гадоў пад мірным небам», у якой прынялі ўдзел творчыя калектывы раёна, індывідуальныя выканаўцы.
Урачыстасць працягнулася на плошчы 17 Верасня святочнай праграмай «80 гадоў пад мірным небам», у якой прынялі ўдзел творчыя калектывы раёна, індывідуальныя выканаўцы.
Источник: https://www.polymia.by/glavnoe/1663/koreliccina-prazdnuet-80-letie-velikoi-pobedy