04.05.2026

«Вёсачка жыві», менавіта пад такой назвай прайшло свята вёскі Вялікая Вобрына Ярэміцкага сельскага Савета. Жыхары вёскі і яе госці атрымалі задавальненне і станоўчыя эмоцыі радасці і хвалявання. Яны сталі сведкамі асвянцання крыжа у пачатку вёскі. Затым шэсце накіравалася у Дом культуры, дзе свята прадоўжылася з ўшанавання лепшых жыхароў вёскі Вялікая Вобрына, а артысты ім дарылі лепшыя свае песні і жарты.

Translate »