Спецыялісты аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў завіталі на майстар-клас па саломапляценні у ДУА «СШ №1 г.п. Карэлічы», які быў прысвечаны Тыдню роднай мовы.
Пагутарылі на беларускай мове пра беларускія традыцыі і абярэгі. Удзельнікі самастойна вырабілі саламяную птушку, кожны забраў саламяны сувенір на памяць аб сустрэчы.




