У рамках сацыяльна-культурнага праекта «Жывая вёска — жывая краіна» сектар нестацыянарнага абслугоўвання ДУ «Карэліцкі РЦКіНТ» працягвае шлях па папулярызацыі беларускай мовы ў вёсках Карэліцкага раёна.
Жыхары з задавальненнем далучаюцца да інтэрактыву, бо жывое слова на роднай мове стварае асаблівую атмасферу ўтульнасці і павагі да традыцый роднага краю.




