14.05.2026

Карэліцкія майстры прымаюць удзел у штогадовым абласным свяце «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» з выстаўкай велікодных сувеніраў, майстар-класам па вырабу святочнай вербы.
У рамках свята прайшла абласная выстаўка-конкурс па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву «Велікодны падарунак»
Па выніках конкурсу Дыплом лаўрэата I ступені ў Наталлі ЖУК у намінацыі «Лепшая выставачная кампазіцыя на велікодную тэматыку»
Сардэчна віншуем з узнагародай!
Акрамя таго, Карэліцкія лялькі прынялі ўдзел у абласной выстаўцы традыцыйных лялек, прысвечанага Году беларускай жанчыны.

Translate »