Спецыялісты аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў наведалі ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» (аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў) з майстар-класам па вырабу традыцыйнай лялькі-мотанкі.
Удзельнікі сустрэчы даведаліся пра віды беларускіх лялек і самастойна вырабілі лялькі-мотанку з ільняных нітак.



