11.07.2026

Майстар-клас па вырабу традыцыйнай лялькі-мотанкі прайшоў для наведвальнікаў аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання ДУ «ЦСАН Карэліцкага раёна».
Лялькі-мотанка — гэта не проста цацка, вырабленая з кавалкаў тканіны. Гэта абярэг, які перадае цяпло рук нашых прабабуль.
І пакуль мы матаем лялькі, жыве наша памяць.
З любоўю да беларускай культуры.
Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў.

Translate »