Ансамбль народнай музыкі і песні “Цырынскія музыкі” быў створаны ў 1985 годзе мастацкім кіраўніком Цырынскага сельскага Дома культуры Іванам Уладзіміравічам Чэчатам. Пачатковая назва калектыва была “Світанак”. У калектыве ўдзельнічала 12 чалавек. Ансамбль выконваў народную музыку. З прыходам у 1988 годзе салісткі Валянціны Мулярчык калектыў стаў выконваць беларускія народныя песні.
У 1993 годзе ў калектыў прыйшоў выкладчык Цырынскай музычнай школы Уладзімір Рыгоравіч Станевіч. З цягам часу Уладзімір Станевіч пачаў працаваць мастацкім кіраўніком, а ў 1999 годзе калектыў атрымаў найменне “народны”. З 2004 года і па 2007 год мастацкім кіраўніком працавала Іна Міхайлаўна Грабовік, з 2007 па 2009 год Ганна Васільеўна Федзюкова, з жніўня 2009г. па 2011г Святлана Чаславаўна Шарэцкая, з 2013года калектывам кіруе Святлана Канстанцінаўна Русак. У склад калектыву ўваходзіць 10 чалавек.