27.04.2024

26 жніўня 2017 года на Аўгустоўскім канале адбыўся абласны адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”.
У рамках  вялікага свята прайшоў рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”.

Аддзел рамесніцкай дзейнасці “Карэліцкі Дом рамёстваў” па выніках фестывалю стаў лаўрэатам III ступені ў намінацыі “Традыцыйныя стравы Гродзеншчыны”. “Бліны па-цырынскі”, “Мяса ў цесце з жытняй мукі”, “Кветкі гарбуза ў кляры”, “Мазгі ў яйках”, “Морс з журавін” – гэта традыцыйныя для нашага рэгіёна стравы, якія прыйшіся да спадобы гасцям і ўдзельнікам фестывалю.

Сапраўдным упрыгожваннем беларускага падворка Карэліччыны  сталі вырабы вядомага майстра па саломапляценню Веры Салдатавай, якая правяла майстар-клас і раскрыла сакрэты свайго майстэрства.

Цёплымі апладысментамі сустракалі гледачы і члены журы выступленне фальклорнага танцавальнага калектыва “Спадчына” ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” (мастацкі кіраўнік  Васіль Чартко). Калектыў выканаў “Тудараўскую і Лядкаўскую кадрылю”, а затым для ўсіх удзельнікаў свята  прадставіў майстар-клас па побытавым танцам.  За папулярызацыю мясцовых танцавальных традыцый фальклорны танцавальны калектыў “Спадчына” узнагароджаны Дыпломам  рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, а таксама стаў лаўрэатам II ступені ў намінацыі “фальклорны танцавальны калектыў (побытавыя танцы)” у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”.

Translate »