26.04.2024

24 лютага ўпершыню ў агр.Лукі праходзіла свята ў гонар Святога Улас «Улассе Ў Луках».
Традыцыйна, у гэты дзень хатніх жывёл кармілі лепшым кормам, здзяйснялі рытуальныя абрады, каб зберагчы жывёлу ад нячыстай сілы.
Для жыхароў і гасцей зімовага свята калектыў аддзела культуры і дасуга «Лукскі ДК» падрыхтаваў тэатралізаванае шэсце, падчас якога былі прадэманстраваны святочна аформленыя павозкі — удзельнікі конкурсу на лепшае афармленне павозкі.
Народ весяліўся, гуляў у зімовыя гульні і забавы, таксама жадаючыя маглі пакатацца на санках, арэлях.
Працавалі гандлёвыя рады, дзе можна было набыць збожжа, авёс, плеценыя кошыкі і вырабы з гліны.

Translate »