04.05.2024

10 жніўня ў аграгарадку Цырын “Мядовы фэст” трэці год запар сабраў аматараў мёду. На фестывалі былі дарагія сябры нашага свята – пчаляры, якія пацешылі прысутных сваім мастацтвам. Таксама ўвазе гасцей былі падрыхтаваны алея майстроў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці Карэліцкага раёна “Творчы вулей”, кірмаш-выстава мёду, кулінарная пляцоўка “Нам тут мёдам намазана”, пляцоўкі “Кніжны рой” і “Фота-вулей”.

На свяце госці маглі аддаць свой голас за самы, на іх погляд, смачны мёд Бортніка. Той мёд, які набраў самую вялікую колькасць галасоў, атрымаў званне “Чэмпіён смаку – 2019”. Прагаласаваць за той ці іншы мёд можна было прадэгуставаўшы яго.

У намінацыі “Чэмпіён смаку – 2019” дыпломы і падарункі былі размеркаваны наступным чынам:

Дыплом І ступені – Валерый Лісоўскі,

дыплом ІІ ступені – Павел Макарэвіч,

дыплом ІІІ ступені – Уладзімір Шамкаловіч.

У намінацыі “Лепшая страва з мёдам”:

Дыплом І ступені – Людміла Гушчэня,

дыплом ІІ ступені – Ганна Раманчук,

дыплом ІІІ ступені – Варвара Тавлуй.

Дыпломы за актыўны ўдзел атрымалі Людміла Квядарэня і Зінаіда Навумовіч. Падарункі атрымалі маленькія ўдзельнікі свята: Ганна Навумовіч, Крысціна Кандратовіч, Сняжана Ханько і Яна Гіль.

З канцэртам выступілі госці фестываля – вакальны ансамбль “Варажэя” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы агр. Ліпнішкі Іўеўскага раёна.

Напрыканцы вядучы зазначыў, што свята атрымалася вельмі салодкім, і пажадаў, каб жыццё было такім жа салодкім, як мёд, выдатным, як світанак, доўгім і бясконцым, як Сусвет!

Translate »