29.04.2024

13 кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаць тыя, для каго праца — гэта радасць і натхненне іншых. Яны, не шкадуючы сябе і заплюшчваючы вочы на ўласныя турботы, выходзяць на працу ў выхадныя, каб кожны з жыхароў раёна адчуў сябе шчаслівым. У гэтую нядзелю самыя шчырыя словы і віншаванні мы дорым работнікам культуры.
Шчыра павіншавалі работнікаў устаноў культуры раёна з надыходзячым святам намеснік старшыні райвыканкама Руслан Абрамчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іна Санчук, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка і старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі спорту і турызму Наталля Казарэз.

Виктория КОСТЮК
Фото Оксаны ЯНУШ

Translate »