26.04.2024

ІНСТРУКЦЫЯ раённага конкурсу  «Народ супраць СНІДу»

 І. Мэты і задачы

— адлюстраванне сродкамі плаката, калажу глабальнай небяспекі – ВІЧ-СНІД ў раёне;

— маральна-этычнае выхаванне моладзі;

— прапаганда здаровага ладу жыцця.

ІІ. Арганізатары конкурсу

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, маладзёжны савет Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын», Карэліцкая раённая арганізація Беларускага Грамадства Чырвонага Крыжа.

ІІІ.  Намінацыі. Умовы правядзення

Конкурс «Народ супраць СНІДу» праводзіцца ў намінацыях: на лепшы плакат, калаж.

Па тэхнічных якасцях:

— Арыгіналы плакатаў павінны адпавядаць умовам друку. Работы павінны быць без склейванняў, трэшчын, перагібаў і наклеены на цвёрдую аснову.

— Арыгіналы калажаў павінны быць створаны шляхам наклейвання на якую-небудзь аснову прадметаў і матэрыялаў, якія адрозніваюцца па колеры і фактуры.

На  плакаце і калажы размяшчаецца невялікая папера, дзе пішуцца звесткі аб аўтары (прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, месца працы (вучобы),  адрас, кантактны тэлефон).

Удзельнікамі конкурсу могуць быць прафесійныя мастакі, студэнты каледжа, ліцэя, вучні школ, самадзейныя мастакі.

На конкурс ад кожнай установы прадстаўляецца не больш 3 работ у розных намінацыях.

IV. Тэмы конкурса

  • «Датычыцца кожнага»;
  • «Засцярога ад ВІЧ»;
  • «Ведаць, каб жыць»;
  • «Як прыняць станоўчы статус»;
  • «ВІЧ і мацярынства (бацькоўства)»;
  • «Лекі ад ВІЧ»;
  • «Якія правы і якія абавязкі ёсць у ВІЧ-інфікаванага»;
  • «ВІЧ і наркотыкі»;
  • «Здаровае будучае»;
  • «Наркотыкі і падлетак».

V. Крытэрыі адзнак

Конкурс «Народ супраць СНІДу» ацэньваецца журы па наступных крытэрыях:

  • арыгінальнасць падачы матэрыялу;
  • якаснае афармленне;
  • адпаведнасць работ тэматыцы намінацый конкурсу;
  • творчая навізна;
  • агульнае эмацыянальнае ўспрыманне.

VI. Падвядзенне вынікаў і заахвочванне пераможцаў раённага конкурсу.

Па выніках конкурсу журы (ДАДАТАК 1) вызначае лаўрэатаў І, ІІ, ІІІ ступеняў па дзвюх узроставых катэгорыях (дзіцячая, дарослая) і намінацыях.

Журы мае права не прысвойваць месцы, падзяляць 2, 3 месцы, уводзіць дадатковыя спецыяльныя дыпломы:

— глядацкіх сімпатый (плакат, калаж);

— за прапаганду здаровага ладу жыцця;

— за мастацкі ўзровень;

— за арыгінальнасць плаката, калажа;

— самаму малодшаму ўдзельніку;

— за складанасць кампазіцыі;

— за лепшае выкананне ў асобных тэхніках (для плаката);

— за лепшы калектыўны плакат, калаж;

— за лепшую ідэю адлюстравання назвы конкурсу;

— за ўдалы дэбют;

— за свежы погляд;

— за нестандартны падыход;

— за выкарыстанне ў плакаце, калажы нетрадыцыйных матэрыялаў (метал, тканіна і г.д.).

Матэрыялы на конкурс павінны быць прадстаўлены да 28 лістапада 2019 года на адрас: г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, аддзел метадычнай работы ДУ «Карэліцкі раёны Цэнтр культуры і народнай творчасці», электронны адрас: kor.omr@mail.ru, кантактны тэлефон: 74976.

Вынікі конкурсу падводзяцца 30 лістапада 2019 года. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі.

Translate »