27.04.2024

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, РА ГА «Беларускі саюз жанчын», ДУ «Карэліцкі РЦКіНТ», райкам прафсаюза работнікаў АПК, а таксама моладзевы савет Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў аб’яўляюць аб правядзенні раённага агляду-конкурсу «Дзед Мароз і Снягурка».
Для ўдзелу запрашаюцца каманды (узрост удзельнікаў не абмежаваны) устаноў сацыяльнай сферы, сельскагаспадарчых арганізацый, прадпрыемстваў, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі. Праграма складаецца з трох конкурсаў: «Візітная картка» (дэфіле і самапрэзентацыя), «Зімовая фантазія» (дэманстрацыя вакальнага і танцавальнага майстэрства) і «Навагоднія цуды» (інтэрактыўная гульня з гледачамі).
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 29 лістапада 2019 года па электроннай пошце: kor.omr@mail.ru.
Даведкі па тэлефоне: 8(01596) 7-49-76.

Translate »