02.05.2024

Пачатак зімы на Жухавіцкай зямлі выдаўся не проста цёплым, але і гарачым ад станоўчых эмоцый, душэўнай абстаноўкі і святочнага настрою. Абноўленая зала Жухавіцкага Дома культуры гасцінна расчыніла дзверы перад удзельнікамі і гасцямі ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага 70-годдзю СВК «Жухавічы».

Сёння СВК «Жухавічы» з’яўляецца адным з вядучых сельгаспрадпрыемстваў Карэліччыны, які дасягнуў высокіх вытворчых паказчыкаў. А дасягнуты яны дзякуючы дальнабачнасці, гаспадарлівасці і дасведчанасці кіраўніцтва СВК і, вядома ж, працавітасці і стараннем работнікаў сельгаспрадпрыемства. На працягу ўсяго свята ў іх гонар гучалі цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў. А свята атрымалася на ўсе 100%!

Каравай з ўраджаю новага года ўручаны старшынi СВК «Жухавічы» Дзмітрыю Янкоўскаму.

Шматлікія госці прыехалі на Жухавіцкую зямлю, каб павіншаваць працаўнікоў СВК з юбілейным днём нараджэння. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадащ пажадаў сельгаспрадпрыемству стабільнасці і росквіту і ўручыў узнагароды лепшым супрацоўнікам СВК.

Шчырыя пажаданні дабра і свету прагучалі з вуснаў старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Пянькоўскай, якая таксама ўзнагародзіла годных аграрыяў сельгаспрадпрыемства.

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел партнёры СВК — начальнік аддзела сыравіны Слонімскага мясакамбіната Таццяна УЛАСЮК і прадстаўнік Гарадзейскага цукровага камбіната Ігар Абрамовіч.

З цёплымі віншаваннямі і падарункамі прыехалі на свята кіраўнікі ўсіх гаспадарак Карэліччыны, начальнік ЦБП №423 у г.п. Карэлічы Рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці Віталій Чарткоў і іншыя ганаровыя госці.

Шмат шчырых пажаданняў адрасавалі юбіляру старшыня Жухавіцкага сельсавета Аляксандр Івашка, дырэктар Жухавіцкай СШ Яўгеній Чычкан, загадчык Жухавіцкага Дома культуры Святлана Абламейка.

СВК «Жухавічы» прайшоў няпросты шлях, даўжынёю ў 70 гадоў. Акунуўшыся ў гісторыю, на свяце ўспомнілі асноўныя вехі гісторыі станаўлення і развіцця сельгаспрадпрыемства. Пашану і павагу ветэранам працы, ардэнаносцам, заслужаным работнікам сельгаспрадпрыемства!

Жухавіцкая зямля славіцца сваімі працоўнымі подзвігамі. Але і творчымі поспехамі яна можа таксама пахваліцца. На святочным мерапрыемстве работнікі СВК раскрыліся як таленавітыя і бязмежна творчыя людзі, здзівіўшы ўсіх прысутных сваімі акцёрскімі здольнасцямі. Работнікі Жухавіцкага Дома культуры, Лукскага Дома культуры, настаўнікі і юныя таленты Жухавіцкай дзіцячай школы мастацтваў зрабілі свята яркім, дзіўным і непаўторным.
Вашай увазе эмацыйныя і яркія моманты свята!

Аксана Януш
Фота аўтара

Translate »