25.04.2024

Яшчэ адзін выдатны падарунак майстроў Карэліцкага Дома рамёстваў сваім землякам да юбілею Карэліцкага раёна — адноўлены традыцыйны касцюм (верхняе адзенне) канца 19 ст. пач. 20 ст. Бурнос (сярмяга) выраблены з сукна, пашыраны ад лініі таліі. Дапаўняецца саламяным капелюшом ці картузам (для мужчын) і больш цёплай хусткай (для жанчын), поясам. Аздабляецца пецельным узорам на каўняры, манжэтах і па нізе бурноса, вырабленым з шнура. Шнур (15 м) вытканы на спецыяльным самаробным драўляным традыцыйным прыстасаванні «вілцы». Зашпільваецца касцюм на драўляныя гузікі таксама вырабленыя ўручную.

Глиняные сувениры

Тарелки глиняные сувенирные на подставке, ручная работа

Оригинальные подарочные ЭКО пакеты

Креативные поздравительные открытки

Translate »