30 городов, 10 стран и 2 континента. Более 200 дипломов, среди которых 7 гран-при международных конкурсов. О работе детского театра «Эксперимент» рассказывает его режиссер Михаил Башко

30 гарадоў, 10 краін і 2 кантынента. Больш за 200 дыпломаў толькі ў гэтым годзе, сярод якіх 7 гран-пры міжнародных конкурсаў. Гэта пераможны шлях маленькіх удзельнікаў тэатральнай студыі «Эксперымент», якой ужо шэсць гадоў кіруе малады і таленавіты рэжысёр Міхаіл Башко.

— Мае вучні паспяхова выступаюць на буйных творчых конкурсах у Беларусі, Расіі, Польшчы, Чарнагорыі, Чэхіі і Італіі. Нядаўна да спісу дабавіліся ЗША, Канада і Кітай, — расказвае Міхаіл і дадае, што большасць конкурсаў праводзіцца ў завочнай форме: разам з заяўкай адпраўляецца відэазапіс з выступленнем рабят.

Вынік уражвае: за параўнальна невялікі адрэзак часу рэжысёру ўдалося не проста падрыхтаваць добрых чытальнікаў, а зрабіць з іх майстроў слова, здольных канкурыраваць на міжнароднай арэне. Цікаўлюся ў Міхаіла, як ён, кіраўнік невялікага дзіцячага тэатра з глыбінкі, адважыўся на скарэнне такіх вяршыняў. Няўжо не было сумневаў?

— Кожны настаўнік ці выхавальнік павінен ставіць перад сабой высокія мэты і дасягаць іх, — перакананы рэжысёр. — Вялікі педагог Антон Сямёнавіч Макаранка казаў: «Адмовіцца ад рызыкі — значыць адмовіцца ад творчасці». Гэта значыць дзецям трэба даць магчымасць эксперыментаваць, рызыкаваць. Каб выхаваць смелых і валявых людзей, няхай гэта будзе творчасць, спорт або іншая дзейнасць, трэба самому быць упэўненым у тым, што ты робіш, і непахісна ісці да сваёй мэты. А гэта значыць быць прыкладам для сваіх выхаванцаў.

Даведаўшыся больш пра рэпертуар студыі, становіцца зразумела, чаму на сцэне маленькія акцёры выпраменьваюць столькі энергетыкі і эмоцый. Агнія Барто, Аляксандр Пушкін, Астрыд Ліндгрэн, Нарынэ Абгаран, Міхаіл Зошчанка, Муса Джаліль, Кандрат Крапіва, Янка Купала, Якуб Колас — менавіта гэтыя і многія іншыя сонца-паэты напаўняюць рабят сваімі промнямі, надаюць упэўненасці, прымушаюць жыць на сцэне, а не проста іграць. Ды і сам кіраўнік тэатра вучыць іх дабрыні, спагадлівасці, суперажыванню, сузіранню жыцця. Ён перакананы, што ў кожным дзіцяці сонца, толькі трэба даць яму свяціць.

Галоўны складнік поспеху Міхаіл не ўтойвае:

— Талент і працавітасць — вось галоўная формула поспеху. «Вялікі талент патрабуе вялікай працавітасці», так сказаў геніяльны рускі кампазітар і педагог Пётр Ільіч Чайкоўскі. Мы стараемся прытрымлівацца яго слоў, працуючы над сабой і атрымліваючы вынік.

Источник: polymia.by
Фото Елизаветы АЙКЯН