31 ліпеня ў агр. Аюцавічы адбудзецца свята кветак “Сolours-2021”

31 ліпеня 2021 года з 17.00 да 19.00 ч. у аграгарадку Аюцавічы (пляцоўка сектара “Аюцэвіцкі сельскі клуб”)  пройдзе свята кветак “Сolours-2021”.

У праграме:
Канцэртная праграма «Кветкі роднай зямлі»

Забаўляльная праграма “Кветкавая Паляна”

Творчы конкурс па складанні міні букетаў і кветкавых кампазіцый з палявых кветак “Кветкавая мазаіка»
Конкурс вершаў «Я аб краі сваім раскажу…»

У продажы: поп-корн, геліявыя шары, атракцыёны, бяспройгрышная латарэя, аквагрым, сувенірная прадукцыя, кірмаш майстроў і дызайнераў, святочны гандаль.