29.04.2024

Прадстаўнік ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці падпалкоўнік Андрэй Носаў расказаў школьнікам аб перавагах навучання ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама на ваенным факультэце БНТУ. Таксама перад вучнямі выступілі курсанты акадэміі Сяргей Дземідовіч, Максім Дух і Віктар Татаранка, якія расказалі, чаму яны вырашылі звязаць сваё жыццё з арміяй, як выбралі сваю спецыяльнасць. Ад курсантаў старшакласнікі даведаліся таксама і пра ўмовы вучобы ў акадэміі.

Пасля афіцыйнай часткі старшакласнікі змаглі азнаёміцца з убраеннем і амуніцыяй, якія выкарыстоўвае сучасная беларуская армія.

                     

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара

Translate »