09.05.2024

Асноўнае, што хвалюе не толькі мяне, але і многіх суайчыннікаў, — спробы тэрактаў, якія прадпрымаліся на тэраторыі нашай краіны. Мы сутыкнуліся з такім упершыню, каб вось так, адкрыта, смела рыхтаваць удар унутры краіны. Я думаю, што Кіраўнік дзяржавы вельмі падрабязна спыніцца на гэтым, і мы пачуем аб тым, як неабходна сябе паводзіць у такіх сітуацыях. Кожны разумее, што неабходна захоўваць пільнасць, звяртаць увагу на падазроных незнаёмых асоб, якія могуць змяняць свой знешні выгляд. Думаю, акцэнт будзе зроблены на гэтым. І ў цэлым, хацелася б пачуць аб развіцці нашай краіны, у першую чаргу сельскай гаспадаркі, знешняй палітыкі.

Translate »